Пасла Беларусі выклікалі ў чэшскае МЗС
Пасла Беларусі выклікалі ў чэшскае Міністэрства замежных спраў – паведаміў у сваім Twitter кіраўнік ведамства – Якуб Кулганек.
Ён дадаў, што такі крок зроблены ў адказ на выклік чэшскага дыпламата ў беларускае МЗС у сувязі з сітуацыяй з высылкай кіраўніка Беларускай федэрацыі футбола Уладзіміра Базанава. Паводле Кулганека, беларускаму боку давядуць яшчэ раз, што “сябрам і саюзнікам Лукашэнкі няма чаго рабіць у Чэхіі”.
30 лістапада чэшская паліцыя затрымала Базанава і яго жонку. Афіцыйна – за парушэнне каранцінных мераў. 1 снежня іх выслалі з Чэхіі і анулявалі іх шэнгенскія візы.
Базанаў знаходзіцца ў санкцыйных спісах краін Балтыі.
Беларускае Радыё Рацыя