У Баброўніках затрымалі партыю кантрабандных цыгарэт
Амаль пяць тысяч пачак цыгарэт спрабаваў правезці ў Польшчу 56-гадовы грамадзянін Беларусі.
Падрабязнасці распавядае прадстаўнік прэс-службы Падатковай адміністрацыі KAS у Беластоку – Мацей Чарнэцкі:
– У дзвярах, столі, паліўным баку і ў пераробленай падлозе аўтамабіля супрацоўнікі KAS знайшла амаль 5 тысяч пачкаў цыгарэт з беларускімі акцызнымі маркамі. Іх рынкавы кошт ацэньваецца ў больш чым 65 тысяч злотых. Супрацоўнікі KAS завялі крымінальную справу ў дачыненні да кіроўцы, нелегальны тавар і прыстасаваны для перавозкі кантрабанды аўтамабіль канфіскавалі.
Цяпер грамадзяніна Беларусі чакае суд. Яму пагражае штраф у вялікім памеры.
Яна Запольская, Беларускае Радыё Рацыя
Фота: podlaskie.kas.gov.pl