Бельск Падляшскі запрашае на сустрэчу з Уладзімірам Някляевым
Сустрэча пройдзе ў рамках прэзентацыйнага тура, які арганізаваны ў сувязі з выхадам новага рамана Някляева “Гэй Бэн Гіном”. Кніга пабачыла свет у Польшчы, бо ў Беларусі з палітычных прычын яе друк быў немагчымым. Кажа старшыня фонду kamunikat.org Яраслаў Іванюк, выдавец кнігі:
„Чацьвер – Бельск-Падляскі, у Бельскім доме культуры а 17 гадзіне. А пазней едзем у Вільню, дзе пройдуць дзве сустрэчы: адная ў Саюзе Літоўскіх Літаратараў, а другая ў Віленскім беларускім музеі імя Івана Луцкевіча, куды таксама сардэчна запрашаю! Усіх хто ў Вільні туды, а тых хто ў Бельску – у Бельск!”
Пасля прэзентацыі новай рамана Уладзіміра Някляева будзе магчымасць набыць кнігу з аўтографам аўтара. Творча пісьменніка ў яго туры суправаджае беларускі музыка Зміцер Вайцюшкевіч.
Яна Запольская, Беларускае Радыё Рацыя