Прэм’ер Галоўчанка абяцае рост эканомікі і зніжэньне інфляцыі



На фоне пятага пакету заходніх санкцый прэм’ер-міністар Беларусі Раман Галоўчанка расказаў пра «высокія паказнікі» экспарту беларускай прадукцыі. Па яго словах, беларускія прадпрыемствы змаглі «правільна зарыентавацца і падстроіцца пад каньюнктуру». «Я вылучыў бы тое, што называюць „беларускім экспартным цудам“. Нашы крытыкі кажуць — маўляў, пашанцавала… Мы не зрабілі нічога ўнікальнага, проста скарысталіся каньюнктурай. — цытуе кіраўніка ўраду БелТА. Галоўчанка заявіў, што сёлета сусветная эканоміка ў цэлым «у стане хаосу». Але для сябе мы плянуем эканамічны рост на ўзроўні не меншым за 2%. — сказаў кіраўнік ураду.

Паводле Галоўчанкі, у наступным годзе ўрад таксама засяродзіцца на барацьбе з інфляцыяй, якая не павінна перавысіць 6%.