У Гомелі за заклікі да пратэстаў затрыманы вядучы мясцовай радыёстанцыі



У Гомелі затрымалі 35-гадовага вядучага радыёстанцыі „Гомель FM” Аляксея Каверына за „заклікі да парушэння грамадскага парадку”. Раней у сетку злілі перапіску гамяльчаніна ў адным з закрытых чатаў, да затрымання ён прасіў прабачэння за яе ў сябе ў Instagram.

Як паведамляе МУС, на гамяльчаніна выйшлі аператыўнікі ГУБАЗіК. Яны ўстанавілі, што ён размяшчаў тэкставыя і галасавыя паведамленні з «заклікамі да незаконнага збору грамадзян у грамадскіх месцах Гомеля, арганізоўваў групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак і спалучаныя з непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікам улады».

У дачыненні да яго пачатая крымінальная справа, па якім канкрэтна артыкуле не ўдакладняецца, як і абраная мера стрымання.

МУС апублікавала „пакаяльнае відэа” з затрыманым — гэта Аляксей Каверын, які працаваў на Радыё „Гомель FM”. Каверын да нядаўняга часу працаваў на радыё, цяпер яго імя няма ў спісе супрацоўнікаў.

spring96.org