Уцекачам далі 3 дні, каб прарвацца ў Еўрасаюз?
Памежная служба Польшчы заявіла, што беларускія службы ў пятніцу пашкодзілі калючы дрот на некалькіх участках беларуска-польскай мяжы, якія ахоўваюцца памежнымі пастамі ў Міхалове і Чарэмшы. Падчас рамонту польскія службы былі аслепленыя лазэрамі. Каля 18:00 супрацоўнікі Памежнай службы ў Чарэмшы затрымалі на мяжы 40 мігрантаў, — пра гэта гаворыцца ў паведамленьні Памежнай службы ў Twitter.