«У чаканні на Цуд Свабоды» – рэпартаж Вольгі Сямашкі
«Ты ў вялікай міласэрнасці Тваёй, стаяў з імі падчас прыгнёту іхняга, змагаўся ўва іхнім баі і аддаў моцных у рукі слабых», – гэта не сёлетняя малітва беларусаў падчас палітычнага крызісу, але старажытныя словы габрэйскай малітвы на спецыяльнае свята – Ханука, якое доўжыцца 8 дзён. У гэтыя дні габрэі ўспамінаюць Цуд Свабоды – цуд схаваны, часам невідавочны, але без якога немажлівае жыццё людзей. Падобна Сонцу, Свабода часам пачынае знікаць, каб павяртацца і заззяць пасля кульмінацыі Дня зімовага сонцастаяння. І часам габрэйская Ханука прыпадае на хрысціянскія Каляды і Новы Год, калі і беларусы, і габрэі, як і многія стагоддзі да гэтага, могуць адначасова прыбываць у чаканні на Цуд Сонца і Цуд Свабоды. Развагі пра салярныя матывы беларускіх і габрэйскіх святаў, традыцыю Ханукі на фоне асаблівага стану чалавека напярэдадні зімовага сонцастаяння, увайшлі ў рэпартаж Вольгі Сямашкі «У чаканні на Цуд Свабоды».