Стала вядома, колькі будуць плаціць уладальнікі кватэр у Беларусі



Стала вядома, колькі будуць плаціць усе ўладальнікі кватэр у Беларусі. Пра суму падатку ў эфіры тэлеканала “Беларусь 1” распавёў намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Дзмітрый Крутой.

Паводле яго, для асобных катэгорый грамадзян будуць дзейнічаць ільготы: для пенсіянераў, шматдзетных сем’яў, людзей з абмежаванымі магчымасцямі і іншых сацыяльна неабароненых катэгорый. „Для астатніх гэта будзе стаўка ад 20 да 50 рублёў за год, — кажа Крутой. — Таму сказаць, што гэта ўжо нейкая непад’ёмная ці катастрафічная сума для гараджаніна, немагчыма”.

Пра новаўвядзенне аб’явілі ў бягучым годзе. Мяркуецца, што яно пачне дзейнічаць у 2022-м. Для тых, хто мае больш за адну кватэру, адпаведны падатак дзейнічаў і раней.

Фота: скрыншот з відэа