Берасцейскія палітвязні святкуюць за кратамі свой Дзень народзінаў



Уладзімір Ганчароў і Зміцер Буневіч – такія берасцейскія палітвязні святкуюць за кратамі свой Дзень народзінаў сёння, 5 снежня. Прадстаўнікі праваабарончай супольнасці заклікаюць выкарыстоўваць такія даты і падтрымліваць лістамі тых, хто праходзіць па крымінальных палітычна матываваных справах:

 Палітвязень Уладзімір Ганчароў знаходзіцца ў СІЗА №7 у Берасці. Яму прысуджана паўтары гады калоніі агульнага рэжыму. Падстава – карагодная справа. Таксама прад’яўлена абвінавачанне па артыкуле 369 крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь або абраза прадстаўніка ўлады. Да палітвязня Змітра Буневіча, што сёння святкуе свой дзень народзінаў, можна ліставаць у выпраўленчую калонію №15 у Магілёве. Яму прысуджаны 1 год і 8 месяцаў калоніі ўсё па той жа карагоднай справе.

Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя