Улады называюць заніжаныя сумы магчымых страт ад заходніх санкцый



Улады называюць заніжаныя сумы магчымых страт ад заходніх санкцый.

Дзмітрый Круты

Намеснік кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Дзмітрый Круты ў эфіры тэлеканала „Беларусь 1” кажа пра 250-300 мільёнаў даляраў за год. „Гэта ў першую чаргу энергетычная група, нафтахімічная”, — адзначае ён. Пры гэтым спасылаецца на ацэнкі нейкіх экспертаў.

Ёсць экспертныя ацэнкі, што страты ад санкцый могуць быць, найменш, у 2-3 разы большыя. Да таго ж санкцыі пашыраюцца і Еўразвязам і ЗША.

Яшчэ нядаўна Аляксандр Лукашэнка гаварыў, што страты ад санкцый такія мізэрныя, што ён нават не даваў загад іх падлічыць. Атрымліваецца, што лічыць усё ж такі пачалі.

Уладамі анансуецца пераарыентацыя паставак прадукцыі прадпрыемстваў, якія трапілі пад заходнія санкцыі, на рынкі Расеі, КНР і краін Афрыкі.

Беларускае Радыё Рацыя