У снежні ў Менску падаражэе праезд у грамадскім транспарце
У снежні ў Менску падаражэе праезд у грамадскім транспарце. Да канца года плануецца павышэнне кошту праезду на 5 капеек.
Паездка ў аўтобусе, тралейбусе або трамваі ў Менску неўзабаве будзе каштаваць 80 капеек, а ў метро — 85 капеек. Адпаведна, зменяцца цэны праязных. Пра гэта сказалі ў эфіры дзяржаўнага тэлеканала СТБ. Апошні раз цэны на праезд павышаліся роўна год таму.