У Варшаве пачынаецца набор у «Школу калядоўшчыкаў»



Дата: 8, 15, 22 снежня і 5 студзеня.

Час: 19:00.

Месца: Płac Konstytucji, 6 (Беларускі Хаб)

8, 15, 22 снежня і 5 студзеня плануюцца трэніровачныя сустрэчы, на якіх будуць развучаныя песні, адпрацаваны сюжэт калядак і падрыхтаваныя маскі.

Вынікам стане СВЯТОЧНАЕ КАЛЯДНАЕ ШЭСЦЕ і супольнае калядаванне па розных адрасах у Варшаве.

Арганізатары шчыра запрашаюм! Ніякіх спецыяльных навыкаў не трэба.

 
Заняткі праводзіць вопытны калядоўшчык Цімох Акудовіч.

Уваход вольны, але патрэбная рэгістрацыя.

Праект дабрачынны, таму арганізатары будзуць удзячныя за падтрымку ці праз PayPal [email protected]

Каляды аб’ядноўваюць!