У Польшчы зафіксаваныя 116 спробаў нелегальна перайсці мяжу
6 снежня польскія памежнікі зарэгістравалі 116 спробаў нелегальнага перасячэння беларуска-польскай мяжы. Было выдадзена 25 пастаноў пра неабходнасць пакінуць тэрыторыю краіны, паведамляе Памежная служба Польшчы.
Таксама паведамляецца, што ў раёне Чарамшы групы з 30 чалавек два разы спрабавалі прарвацца праз мяжу сілай пры падтрымцы беларускіх службаў.