Сяргей Навумаў: Знаёмлю беларусаў з Грузіяй



У Грузію ў вялікай колькасці прылятаюць беларусы і арганізоўваюць адмысловыя туры.

Сяргей Навумаў, адзін з арганізатараў тураў па Грузіі, распавядае пра асаблівасці падарожжаў:

– Напэўна варта паглядзець горную Аджарыю, каб зразумець, што Аджарыя – гэта горны рэгіён у першую чаргу, а не марскі. У нас ёсць праграма па горнай Аджарыі, дзе мы наведваем не толькі папулярныя месцы, але і традыцыйныя месцы, якія папулярныя прыгожымі вадаспадамі, мясцовай вёскай, каб убачыць і зразумець мясцовае жыццё.

Obrazek posiada pusty atrybut alt; plik o nazwie photo_2021-12-08_11-35-19-1024x768.jpg

Па яго словах, для беларусаў будуць цікавыя і двухдзённыя туры:

Калі тур на некалькі дзён, то гэта туры Баржомі, у Саірмэ, Цхалтуба, гэта месцы з мінеральнымі водамі. У Цхалтуба таксама можна пабачыць закінуты санаторый сталінскіх часоў. Можна паглядзець пячоры Прмітэя, месцы Сатаплія. Можна паглядзець прыгожыя каньёны ў Імерытыі і Менгрэліі. Таксама ёсць тур у Сванэцію.

Сяргей Навумаў упэўнены, што падобныя падарожжы па Грузіі будуць цікавыя ў любы час, нават сярод зімы, калі ў Беларусі наступае зімовае надвор’е.

Obrazek posiada pusty atrybut alt; plik o nazwie photo_2021-12-08_11-35-20-1024x768.jpg

Беларускае Радыё Рацыя