Палітвязень Аляксандр Кардзюкоў спадзяецца на хуткія перамены



Кожны раз мы абяцаем палітвязням, што яны выйдуць як найхутчэй і спрабуем штораз стаць на крок бліжэй да такога моманту. Яны прызвычаіліся да жыцця за кратамі, але важна даваць надзею і паказваць дзеяннямі, што перамены хутка, – адзначыла сястра берасцейскага палітвязня Аляксандра Кардзюка Марына Парыйчук:

– Мы з ім нядаўна размаўлялі па тэлефоне, бачылі яго па скайпу. Нічога новага, сядзяць, спадзяюцца на лепшае. У іх акрамя надзеі нічога няма. Вельмі перажываюць, што яго тут забываюць. У кожнай карэспандэнцыі ёсць такая фраза: калі мяне не забылі.

Жыхара Берасця Аляксандра Кардзюкова асудзілі на 10 гадоў калоніі за супраціў супрацоўніку міліцыі або іншай асобе, што ахоўвае грамадскі парадак. Фактычна ўжо паўтара года ён правёў за кратамі.

Беларускае Радыё Рацыя