У Гародні адзначаюць 130-годдзе Максіма Багдановіча
130-годдзе класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча адзначаюць у Гародні. На старых могілках, места над Нёманам, ля магілы Марыі Багдановіч – маці паэта, сабраліся шанавальнікі яго творчасці.
Пасля адслужанай паніхіды за супакой Максіма і ягоных бацькоў – Адама і Марыі, удзельнікі ўзгадалі творы паэта, ягоны лёс, ягоную страту і пакуту. Таксама былі ўзгаданы па памяці вершы, якія гэтак любімы кожнаму свядомаму Беларусу.
З пачатку снежня мясцовы музей Максіма Багдановіча арганізуе акцыю „Чытаем Багдановіча”, у якой заклікае ўсіх Беларусаў чытаць вершы паэта „сумнай красы”.
Якуб Сушынскі, Беларускае Радыё Рацыя