Міністр транспарту Літвы падаў у адстаўку з-за «Беларуськалія»



Міністр транспарту Літвы Марус Скуодзіс падаў у адстаўку пасля таго, як на літоўскай чыгунцы (Lietuvos gelezinkeliai) заявілі, што працягнуць перавозіць грузы «Беларуськалія», хоць беларускае прадпрыемства пад санкцыямі з 8 снежня.

Раней кіраўнік МЗС Літвы Габрыэлюс Ландсбергіс заявіў, што гатовы пайсці ў адстаўку праз сітуацыю з беларускімі ўгнаеннямі, якую ён назваў  «рэпутацыйным скандалам».

У сваю чаргу прэм’ер-міністар краіны Інгрыда Шыманітэ заявіла, што Літва знойдзе шлях скасавання дамовы на перавозку прадукцыі „Беларуськалія”. Шыманітэ дадала, што санкцыі ЗША не маюць прамога дзеяння ў Літве, „і таму нам не трэба разглядаць пытанне аб ужыванні санкцый, як гэта здаецца многім, але пытанне аб сапраўднасці дамовы”.

Пытанне наконт адставак міністраў транспарту і замежных спраў будзе разгледжана на пачатку наступнага тыдня, дадала яна. Пры гэтым прэм’ер-міністарка высока ацаніла палітычную адказнасць, якую міністры ставяць вышэй за пасады.

Фота: © Susisiekimo ministerija