Раман Кісляк: Беларусы Аджарыі дапамогуць прыехаўшым



У Беларусаў Аджарыі, а дакладней ў грамадскага аб´яднання «Беларуская дыяспара ў Аджарыі» новы кіраўнік. Ім стаў праваабаронца Раман Кісляк.

Раман Кісляк

На думку актывіста зараз у грузінскай Аджарыі вялікая колькасць беларусаў:

„Людзі розных узростаў, але ў асноўным я бачу маладых, 30-40 год. Самыя розныя. Прыязджаюць тыя, хто быў задзейнічаны ў грамадскіх арганізацыях”

Па словах Рамана Кісляка у беларусаў, што прыяджаюць у Грузію таксама ёсць сваеасаблівыя праблемы:

Мы на такім узроўні, што дапамагаем уладкуецца на працу, інфармацыйна. Цяпер вельмі востра стаіць сітуацыя, якой няма ў іншых краінах. Калі ў Грузіі былі ўведзеныя вакацыі для вакцынацыі, гэта значыць людзі маглі вакцынавацца па заканчэнні 3 месяцаў. У той жа час, зараз увялі зялёныя пашпарты, і па правілах, людзі без зялёных пашпартоў, непрышчэпленыя, без цеста, не могуць наведваць грамадскія месцы, гасцініцы, магазіны і г.д

Раман Кісляк лічыць гэтыя правілы дыскрымінацыяй і прадстаўнікі дыяспары беларусаў Аджарыі будуць спрабаваць вырашыць гэтае пытанне.

Беларускае Радыё Рацыя