Літоўская чыгунка шукае спосабы вярнуць 10 мільёнаў еўра «Беларуськалію»
Дзяржаўная літоўская чыгуначная кампанія шукае спосабы вярнуць аванс, які «Беларуськалій» заплаціў за транспарціроўку калійных угнаенняў у студзені-лютым наступнага года, паведамляе delfi.lt.
«Наша мэта — вярнуць грошы за студзень і люты, мы будзем шукаць шляхі і яшчэ раз пастараемся іх вярнуць», — заявіў прадстаўнік літоўскай чыгункі па сувязях з грамадскасцю Мантас Дубаўскас.
Ён адзначыў, што кампанія ўжо спрабавала пагасіць гэты дадатковы аванс праз Swedbank 7 снежня, за дзень да таго, як набылі моц санкцыі ЗША адносна «Беларуськалія». Але 8 снежня грошы вярнулі назад на рахунак. Бо расейскі карэспандэнт-банк ВТБ, што абслугоўвае «Беларуськалій», адхіліў перавод сродкаў.
Беларускае Радыё Рацыя