Пра што Святлана Ціханоўская размаўляла з кіраўнікамі ЕЗ?



Пра гэта ды іншае распавёў кіраўнік кабінету Святланы Ціханоўскай Валер Кавалеўскі.

– Сустрэча прымеркавана да саміту „Усходняга партнёрства”. Гэтая сустрэча праходзіць як раз у рамках падрыхтоўкі да гэтага саміту. Святлана Ціханоўская будзе сустракацца з групай іншых прадстаўнікоў дэмакратычных сіл, грамадзянскай супольнасці, медыя беларускіх. Будуць таксама асобныя сустрэчы двух бакоў, дзе будзе магчымасць абмеркаваць такія пытанні, як супраца Беларусі з „Усходнім партнёрствам”, дапамога грамадзянскай супольнасці, а таксама пэўныя захады па аказанні дадатковага ціску на рэжым Лукашэнкі. Як мы ведаем, толькі што быў прыняты пяты пакет санкцый. Мы бачым, што ён стаў такім важным крокам наперад у гэтай працы, нарошчванні ціску на рэжым Лукашэнкі. Але ці стаў ён ультыматумам для Лукашэнкі? Наўрад ці. Трэба працягваць гэтую працу, якія дадатковыя захады могуць быць зроблены для таго, каб прымусіць рэжым спыніць рэпрэсіі, выпусціць палітзняволеных і пачаць перамовы з беларускім грамадствам, каб правесці дэмакратычныя выбары. Менавіта гэта будзе адказам на тое, як вырашыць крызіс у Беларусі.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя