Барыс Гарэцкі: Узровень рэпрэсій расце



„Госць Рацыі” намеснік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Барыс Гарэцкі.

– Традыцыі застаюцца і нягледзячы на ўсе гэтыя рэпрэсіі і пераслед беларуская журналістыка застаецца на якасным узроўні і наша арганізацыя не гледзячы на ліквідацыю і на тыя рэпрэсіі, якія адбыліся ў дачыненні да журналістаў, да медыя супольнасці, мы ўсё роўна працягваем традыцыі, працягваем існаванне. Працягваем нашыя журналісцкія конкурсы і працягваем задаваць узровень журналістыкі нягледзячы на тое, што хтосьці ў турмах, а хтосьці быў вымушаны выехаць, мы не скаціліся да ўзроўню прапаганды. „Конкурс „Вольнае слова” вельмі добра праілюстраваў якасці беларускай журналістыкі. Узровень рэпрэсій расце, вырас сёлета да незвычайных маштабаў, але якасць і ўзровень тэкстаў матэрыялаў, якія выходзілі ў эфір, заставаўся надзвычай высокі. Сёлетні конкурс шмат у чым трагічны, бо не толькі шэраг удзельнікаў і пераможцаў конкурсу цяпер за кратамі, але і два з сямі сябраў журы. Ягор Марціновіч і Андрэй Аляксандраў таксама знаходзяцца на Валадарскага. Сёлета журы працавала ў вымушана скарочаным колькасным складзе, але вынікі ёсць, вынікі абвешчаныя, конкурс мы збіраемся захоўваць і далей.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя