Аляксандр Фрыдман: Нямецкі ўрад досыць актыўна займаецца беларускім пытаннем
„Госць Рацыі” палітычны аналітык Аляксандр Фрыдман пра спружыны нямецкай палітыкі.
– Ангела Меркель кіравала Нямеччынай 16-ць гадоў, але яна кожны раз была дэмакратычна абрана. Ёй не спатрэбілася нейкім чынам змяняць законы, Канстытуцыю і гэтак далей. Нямецкія законы дазваляюць кіраваць урадам, там няма абмежаванняў. Цяпер гэтыя абмежаванні будуць уведзены таму, што ўсё ж такі 16-ць гадоў гэта досыць такі працяглы тэрмін. Ангела Меркель сама ўжо адчувала, што гэта працяглы тэрмін, таму яна вырашыла скончыць сваю палітычную кар’еру на нацыянальным узроўні. Дэмакратычна абраная, законы не парушаліся, дэмакратычныя правы захоўваліся, таму гэта зусім іншая гісторыя ў адрозненні ад Аляксандра Лукашэнкі, які фактычна выйграў толькі адзіныя дэмакратычныя выбары ў 1994 годзе, пасля гэтага дэмакратычных выбараў у Беларусі не было.
Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя