У лагістычным цэнтры «Брузгі» знаходзіцца каля 800 мігрантаў



Каля памежнага пераходу «Брузгі» застаюцца мігранты, паведамляе інфармацыйнае агенцтва Sputnik са спасылкай на кіраўніка Беларускага Чырвонага Крыжа Дзмітрыя Шаўцова. „На сённяшні дзень каля 800 чалавек знаходзяцца ў ГЛЦ”, – адзначыў ён.

Пяцёра жанчын, якія раней знаходзіліся ў лагістычным цэнтры, цяпер ляжаць у гарадзенскіх шпіталях. Трое з іх нарадзілі дзяцей, астатнія дзве мігранткі — чакаюць сваіх тэрмінаў, паведаміў Шаўцоў. Яшчэ 14 чалавек, паводле звестак Міністэрства аховы здароўя, шпіталізаваныя.

За апошні тыдзень колькасць спробаў прарвацца ў Польшчу паменшала, аднак намаганні усё ж працягваюцца па начах. Каля 4,5 тысяч мігрантаў пакінулі Беларусь на эвакуацыйных рэйсах, якія вярнулі іх у Сірыю і Ірак. За ўвесь час мігранцкага крызісу яго ахвярамі сталі ўжо як мінімум 17 чалавек.

Фота: © Sputnik