Маравецкі: Магчымы больш жорсткія эканамічныя санкцыі ў дачыненні да ўладаў Беларусі
Польшча разглядае варыянт больш жорсткіх эканамічных санкцый у дачыненні да ўладаў Беларусі, у тым ліку гандлёвую блакаду, у выпадку эскалацыі сітуацыі на мяжы.
Пра гэта заявіў прэм’ер-міністр краіны Матэвуш Маравецкі пасля сустрэчы кіраўнікоў урадаў краін Вышаградскай чацвёркі з прэзідэнтам Францыі Эмануэлем Макронам. Маравецкі падкрэсліў, што Польшча абараняе ўсходнюю граніцу Еўразвязу і НАТО, і што неабходна спыніць далейшы незаконны ўвоз мігрантаў у Беларусь і выкарыстанне іх як жывога шчыта.
Польскі прэм’ер заявіў, што “Калі эскалацыя працягнецца або Менск і Масква будуць шукаць новыя механізмы для дэстабілізацыі гэтай часткі Еўропы, мы без ваганняў прадставім Еўрапейскай камісіі і нашым партнёрам новыя рашэнні, скіраваныя на больш рашучы адказ на такую практыку”.