Агляд прэсы: „Лялькавод лялькавода”



Няма часу на Беларусь. Міністры замежных спраў краін ЕЗ: адзіным фронтам супраць Масквы? У Чэхіі Прэзідэнт Зэман зацвердзіў кабінет міністраў. Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы даведаемся ў аглядзе Вольгі Сямашкі.

На фоне сусветнай канстатацыі ў СМІ судовых выракаў Сяргею Ціханоўскаму і яшчэ пяці палітвязням у Беларусі, амерыканскае выданне Jamestown спрабуе зразумець, якая роля адведзена Беларусі ў супрацьстаянні Расеі і ЗША.

«Крэмль асабліва зачапіўся за словы намесніка дзяржсакратара ЗША па палітычных пытаннях Вікторыі Нуланд, якая рыхтуецца да чарговай паездкі ў расейскую сталіцу і сцвярджае, што Пуцін, магчыма, разглядае аднаўленне Савецкага Саюзу як спосаб вызначэння сваёй палітычнай спадчыны». 

У матэрыяле цытуецца Крэмль, маўляў, расейская палітыка цалкам натхняецца мірнай рэгіянальнай інтэграцыяй у розных фарматах, ад Садружнасці Незалежных Дзяржаў (фактычна, цалкам непрацуючай) да «Саюзнай дзяржавы» паміж Расеяй і Беларуссю. Аднак паступовыя, але далёкія ад добразычлівых, захопы Расеі «прагрэсуецца» ў Беларусі: гэта і няўдалая спроба апошняга «ўзбраення» мігрантаў з Іраку супраць Польшчы і Літвы, верагодна, пры дапамозе Масквы.

«А вось цяпер мы дачакаліся на запыт з боку Менску аб размяшчэнні расейскай ядзернай зброі на тэрыторыі Беларусі», – адзначае амерыканскае выданне.

Нягледзячы на востры крызіс вакол Беларусі, менавіта Украіна ўяўляе вялікую і сур’ёзную праблему, не ў апошнюю чаргу таму, што працяглы дрэйф гэтага вельмі важнага суседа на Захад кідае выклік і падрывае ўсе расейскія амбіцыі па рэінтэграцыі постсавецкай прасторы. 

Гэта ўсё адлюстроўвае асабісты пераход Пуціна ад прагматычнага «аператыўніка» да аўтакрата і паралельнай дэградацыі ўраду. Захад мусіць стрымлівацца і планаваць больш жорсткія контрмеры. Бо на прыняцце рашэнняў у Крамлі ўсё больш уплывае яго ўласная прапаганда і цень Савецкага Саюзу 30-гадовай даўніны», – піша амерыканскае выданне.

У рамках сваіх сустрэч у панядзелак міністры замежных спраў краін Вялікай сямёркі і ЕЗ прадэманстравалі адзінства па пытанні ўкраінскага крызісу. «Калі расейскія салдаты перасякуць мяжу з Украінай, то гэта будзе мець «сур’ёзныя дыпламатычныя і эканамічныя наступствы», – заявіла новы міністр замежных спраў Германіі Бэрбак. 

«Захад даў ясна зразумець, што не пакіне Украіну ў бядзе», – піша аўстрыйская газета Die Presse.

«Магчыма, Пуцін рабіў стаўку на тое, што ЗША, ЕЗ і Вялікабрытанія, якія раздзіраюцца ўнутранымі супярэчнасцямі з нагоды каранавірусу, мігрантаў і наступстваў брэкзіту, настолькі занятыя гэтымі праблемамі, што ад іх лёгка будзе дамагчыся саступак – варта толькі крыху пабрацаць зброяй. Па ўсёй верагоднасці Пуцін спадзяваўся, што новы ўрад ФРГ, у склад якога ўваходзіць СДПГ, дастане са скрыні старыя планы партыі, якія прадугледжваюць наяўнасць нейтральнай буфернай зоны на ўсходзе, якая не ўваходзіла б у НАТО. Захад зразумеў, што саступаць не збіраецца. Наступны выклік будзе куды складаней: бо дзеля таго, каб хутка і канчаткова вырашыць гэты небяспечны канфлікт, трэба пакінуць Уладзіміру Пуціну месца для манеўру, які дазволіў бы яму захаваць твар», – адзначае аўстрыйскае выданне.

У Чэхіі канфлікт вакол змены ўраду нечакана знайшоў вырашэнне: патэнцыйны прэм’ер-міністр Пётр Фіяла прыгразіў звярнуцца ў Канстытуцыйны суд. Такая пагроза прымусіла прэзідэнта Мілаша Зэмана неадкладна зацвердзіць кабінет міністраў у поўным складзе, у тым ліку прызначыць на пасаду міністра замежных спраў Яна Ліпаўскага ад партыі Піратаў, аб якім Зэман ужо заяўляў, што, маўляў, на гэтую пасаду ён не падыходзіць. Прэса вітае новы дзеяздольны ўрад.

«На шчасце, прэм’ер-міністру Фіяле не прыйшлося звяртацца ў Канстытуцыйны суд», – адзначае чэшскае выданне Echo24.

«Бо калі б палітычныя рознагалоссі прыйшлося вырашаць у судовым парадку і аддаваць на водкуп суддзям частку палітычнага поля, то для палітыкі гэта было б вельмі жорсткім ударам. Гэта было б падобна да перадачы ўлады ў рукі юстыцыі. І ў такім выпадку давялося б казаць пра тое, што мы з’яўляемся сведкамі свайго роду «юстыцыйнай дэмакратыі». Але гэта лагічна азначала б правал палітычнай улады», – лічыць чэшскае выданне.

Паколькі новы амікрон-штам каронавірусу, знойдзены ў лістападзе, надзвычай заразны, эксперты чакаюць, што вельмі хутка ён возьме верх у Еўропе: у Вялікабрытаніі і Даніі адпаведныя лічбы чакаюцца ўжо на гэтым тыдні. Двухфазныя вакцыны не забяспечваюць адэкватнай абароны, таму многія краіны зараз маюць намер аператыўна правесці рэвакцынацыю насельніцтва. 

«За кошт бустэрных прышчэпак калектыўнага імунітэту не дамагчыся», – піша партугальская газета Visão.

«Партугалія займае трэцяе месца ў свеце па долі вакцынаванага насельніцтва: больш за 70 працэнтаў людзей старэйшых за 65 гадоў ужо атрымалі трэцюю дозу. І краіна з’яўляецца добрым прыкладам таго, што вакцынацыя не ў стане стрымаць або выкараніць каранавірус і два найбольш небяспечныя яго штамы. Другая, больш небяспечная выснова, якая вынікае з першай, заключаецца ў наступным: вакцынаваныя, нават тыя, хто атрымаў трэцюю дозу, могуць заражацца і распаўсюджваць вірус. Гэта з’яўляецца падставай для таго, што асноўныя ахоўныя меры, такія як выкарыстанне масак, павінны быць захаваны, а ў некаторых выпадках і ўзмоцненыя», – заклікае партугальскае выданне.

Агляд сусветнай прэсы падрыхтавала Вольга Сямашка