Памежнікі Польшчы заявілі пра спробу сілавога прарыву мяжы і дасталі з балота чатырох мігрантаў



Польская памежная ахова за аўторак зарэгістравала 29 спроб парушэння мяжы мігрантамі з боку Беларусі.

Каля апоўначы ў раёне Чарэмхі была зробленая сілавая спроба прарыву праз мяжу. У ёй удзельнічала каля 40 чалавек. У польскіх служачых ляцелі камяні. Удзельнікі прарыву былі затрыманыя і аказаліся грамадзянамі Ірака і Сірыі, піша REFORM.by.

У той жа час польскія памежнікі разам з ратавальнікамі дасталі з балота чатырох мігрантаў. Грамадзяне Ірака і Сірыі загразлі ў дрыгве ў раёне адказнасці застаў у Міхайлаве і Нараўцы.

Пацярпелых выявілі з дапамогай дрона. Іх выцягнулі з балота. Двое мігрантаў шпіталізаваныя.