Віфлеемскі агонь у нядзелю, 19 снежня, прыбудзе ў Беласток



Віфлеемскі агонь у нядзелю прыбудзе ў Беласток. 19 снежня ўсе ахвотныя змогуць атрымаць Віфлеемскі агонь міру, які паходзіць з Грота Нараджэння Хрыста, і які па ўсёй Еўропе развозяць скаўты і харцэры.

У нядзелю ў 16.30 у беластоцкай катэдры распачнецца святая імша, пасля якой на дзядзінцы Палаца Браніцкіх будзе распаленае традыцыйнае вогнішча і кожны зможа ўзяць Віфлеемскіх агонь дадому. Дзякуючы маршалку Падляшскага ваяводства, падрыхтаваныя больш за дзве тысячы свечак, якія атрымаюць жыхары. Сёлета вандроўку святога агню суправаджае лозунг “Святло Надзеі”.

Акцыю перадачы Віфлеемскага агню міру распачалі аўстрыйскія скаўты ў 1986 годзе. Польскія харцэры ўдзельнічаюць у гэтай акцыі з 1991 года.

Беларускае Радыё Рацыя