На Берасцейшыне на ўліку ў Цэнтрах занятасці знаходзіцца 1100 чалавек



Па афіцыйных дадзеных, на Берасцейшчыне беспрацоўе складае 0,2%, на ўліку ў Цэнтрах занятасці вобласці знаходзіцца 1100 чалавек. На 20% павялічылася колькасць грамадзян, якія пажадалі прайсці перанавучанне на запатрабаваныя прафесіі, такіх ахвотных ад пачатку года было 520 чалавек.

Набыццё новай прафесіі, якая мае попыт на рынку працы, – гэта адна з самых запатрабаваных паслугаў, – адзначыў супрацоўнік службы занятасці Максім Шмат:

– Трэба адзначыць, што адна з паслугаў цэнтра занятасці з’яўляецца прафесійнае навучанне. Беспрацоўныя, якія доўгі час не могуць знайсці працу, падабраць адпаведную для сябе вакансію, могуць за наш кошт прайсці навучанне, перанавучанне. Спіс прафесій для навучання дастаткова вялікі, таму трэба проста звярнуцца да спецыяліста Цэнтра занятасці, і ён усё патлумачыць.

Суразмоўца дадае, што ў асноўным перанавучэнне ідзе на будаўнічыя спецыяльнасці, а таксама ёсць вялікая запатрабаванасць швачак, гандляроў і кухараў.

Беларускае Радыё Рацыя