Палітвязня Ігара Банцэра не выпусцілі з карцара



Палітвязень Ігар Банцэр учора не выйшаў з карцара. Пакаранне яму працягнулі да дня вызвалення з ПУАТ – да 17 снежня.

Палітзняволенага рок-музыканта Ігара Банцэра з 25 лістапада ўтрымліваюць у карцары за розныя “парушэнні”. Учора ён павінен быў выйсці, але яго зноў пакаралі двума суткамі ў карцары. Ужо заўтра, 17 снежня, Банцэру сканчаецца тэрмін пакарання, і ён павінен выйсці на волю.

Банцэр быў затрыманы 20 кастрычніка 2020 года за правядзенне перформансу ў выглядзе танца без штаноў перад машынай міліцыі. Яго асудзілі на 1,5 гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову.

Беларускае Радыё Рацыя