На беларуска-польскай граніцы арганізавалі ПЦР-тэставанне



У аўтадарожных пунктах пропуску Бераставіца і Казловічы на беларуска-польскай граніцы арганізавалі ПЦР-тэставанне – паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі.

Гэта звязана з тым, што Польшча змяніла правілы ўезду ў краіну з 15 снежня і да 31 студзеня. Цяпер усе, хто прыбываюць у Польшчу з па-за Шэнгенскай зоны, абавязаны мець ПЦР-тэст, зроблены не раней, як за 24 гадзіны да перасячэння граніцы. Незалежна ад вакцынацыі.

Гэтае правіла негатыўна паўплывала на груза-перавозчыкаў, таму была арганізавана праца мабільных медыцынскіх лабараторый. Пры гэтым у пункце пропуску “Брэст” мабільнае тэставанне не прадугледжана.

Беларускае Радыё Рацыя