Свабодны прафсаюз выступіў у падтрымку працаўнікоў, якіх звальняюць па палітычных матывах
Свабодны прафсаюз Беларусі выступіў у падтрымку працаўнікоў, якіх звальняюць пад палітычным ціскам. У прафсаюзе нагадваюць, што права на працу — неадʼемнае права чалавека. Таму работнік, які зазнаў дыскрымінацыю, падлягае аднаўленню з выплатай сярэдняга заробку за вымушаны прагул.
Там рэкамендуюць не пагаджацца на звальненне паводле пагаднення бакоў, а ў выпадку звальнення па прамых або ўскосных дыскрымінацыйных падставах звяртацца ў суд, каб зафіксаваць факт парушэння.
Беларускае Радыё Рацыя