Порт Клайпеды рыхтуецца спыніць транзіт беларускіх калійных угнаенняў
Порт Клайпеды рыхтуецца спыніць транзіт беларускіх калійных угнаенняў. Але адбудзецца гэта толькі ў наступным годзе. Пакуль жа прадпрыемства працягвае транзіт, і яго кіраўнік Альгіс Латакас „не бачыць у гэтым памылкі”.
17 снежня праўленне порта разгледзіць пытанне пра давер Латакасу. Ён апраўдваецца, што ў сувязі са спыненнем транзіту ўжо запланаваў скарачэнне 20 супрацоўнікаў. Але — у наступным годзе, хаця санкцыі ў дачыненні да „Беларуськалія” набылі моц сёлета.
Раней праз скандал з транзітам беларускага калію пасады пазбавіўся кіраўнік „Літоўскай чыгункі” Мантас Бартушка. Міністр транспарту Літвы Марус Скуодзіс выказаў сумневы ў тым, што яму можна давяраць.