Каталонцы выступаюць у абарону сваёй мовы
Асацыяцыі настаўнікаў і бацькоў у Каталоніі выступаюць у абарону роднай мовы. Пасля рашэння Вярхоўнага суда Іспаніі, які патрабуе, каб не менш за 25% выкладання ў дзяржаўных школах вялося на іспанскай (кастыльскай) мове, улады аўтаномнай супольнасці выказалі пратэст. У суботу людзі выйшлі на вуліцы Барселоны, патрабуючы, каб выкладанне ў школах вялося выключа на каталонскай мове.
„Мова краіны, краіны Каталоніі – каталонская, а не іспанская, кастыльская. Гэта проста моўнае ўварванне!”
Дэманстранты кажуць, што ўзмацненне статусу іспанскай мовы паставіць пад пагрозу сістэму адукацыі, якая дапамагла вярнуць каталонскую мову ў шырокае ўжыванне пасля таго, як яна была практычна забаронена падчас дыктатуры Франка. Але сем’і, якія хочуць, каб іх дзеці лепш ведалі іспанскую, кажуць, што цяперашняя сістэма парушае іх права вывучаць дзяржаўную мову краіны.
Фота: AP Photo