Уласніца крамы беларускай сімволікі ў Беластоку: Мы дапамагаем кожнаму беларусу



У гасцях у „Радыё Рацыі” Людміла Жданко, уласніца крамы беларускай сімволікі, якая на пачатку лістапада адчынілася ў Беластоку.

РР: Вашая крама гэта не толькі крама, гэта значна больш, гэта месца, дзе могуць сустрэцца беларусы. Сустрэцца, паразмаўляць, што яшчэ?

– Так, прыходзіць шмат людзей. Яны могуць атрымаць інфармацыю пра тое напрыклад, як легалізавацца ў Польшчы, я магу дапамагчы. У мяне ў хаце ўжо два ўцекачы, таму я магу распавесці пра ўсю працэдуру, з чаго пачаць, як будзе далей. Да нас нават прыходзяць палякі. Тыдзень, як я працавала – да мяне прыйшла полька. Кажа: я чула, што Вы размаўляйце на беларускай мове, я патрабую працаўнікоў, пакінула свае кантакты. Гэта такі асаблівы кантакт паміж беларусамі.

РР: Здараецца так, што прыходзіць чалавек, разводзіць рукамі, і кажа – я не ведаю, што мне з сабою рабіць, я толькі прыехаў, не ведаю, куды дзецца, чым заняцца?

– Ёсць, ёсць такія таксама. Мы размаўляем, трэба размаўляць, што чалавек можа рабіць, з якой мэтай ён сюды прыехаў. І ўжо пасля гэтай размовы мы пачынаем шукаць нейкія выхады. Мы дапамагаем кожнаму.

Цалкам размова:

Беларускае Радыё Рацыя