Касцёл Найсвяцейшай Тройцы ў мястэчку Ула
Ула – мястэчка ў Бешанковіцкім раёне Віцебскай вобласці. Раней тут жылі плытагоны, якія ганялі плыты па Дзвіне ў Рыгу.
На паўвыспе на сутоку Улы і Дзвіны стаіць касцёл Найсвяцейшай Тройцы ў стылі класіцызму, пабудаваны ў сярэдзіне 19-га стагоддзя. У 1563 годзе на гэтай паўвыспе пачалося будаўніцтва Ульскага замку з мэтай абараніць вусце Улый. На жаль, будаўніцтва скончылася трагедыяй і веніцыянскі архітэктар і будаўнікі былі забітыя атрадам расейцаў. А на тым самым месцы была пабудаваная драўляная крэпасць па загадзе Івана Жахлівага. Крэпасць была зруйнаваная гетманам Раманам Сангушкам, а пазней па загадзе Стэфана Баторыя насыпалі шасціметровы вал.
Касцёл пабудаваны на замчышчы, бо падчас войнаў замак быў знішчаны і больш не аднаўляўся. Касцёл і кляштар дамініканцаў былі заснаваныя ў 1667 годзе, але ў 1782 годзе адзін са спадкаемцаў фундатара Прысецкага адабраў яго ў дамініканцаў, і манахі мусілі пакінуць Улу. Цяперашні выгляд касцёл набыў ў 1864 годзе.
Касцёл уражвае сваёй гарманічнасцю і зграбнасцю. Цікава, што праваслаўная царква ў мястэчку Ула, як касцёл, прысвечаная Святой Тройцы.
Беларускае Радыё Рацыя