Сафіі Сапезе выставілі абвінавачанне паводле сямі крымінальных артыкулаў
Палітычнай зняволенай Сафіі Сапезе выставілі абвінавачанне паводле сямі артыкулаў Крымінальнага кодэкса.
Крымінальную справу супраць Сафіі Сапегі, якую затрымалі разам з блогерам Раманам Пратасевічам, пасадзіўшы 23 траўня самалёт Ryanair у Менску, перадалі пракурору для накіравання ў суд.
Сафія Сапега – грамадзянка Расеі. Яна надалей пад хатнім арыштам. Сафіі выставілі абвінавачанне паводле артыкулаў: здзяйсненне наўмысных дзеянняў, накіраваных на распальванне сацыяльнай варожасці; арганізацыя гвалту і пагрозы ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органа ўнутраных спраў; пагроза забойствам, гвалтам, знішчэннем і пашкоджаннем маёмасці ў дачыненні да суддзяў і іх блізкіх ды іншых артыкулах.
Беларускае Радыё Рацыя