МУС Літвы: Ёсць звесткі, што Лукашэнка загадаў „ачысціць склады” ад мігрантаў



Хоць плынь нелегальных мігрантаў зменшылася, але расслабляцца яшчэ рана. Ёсць звесткі, што ўлады Беларусі пастараюцца выпхнуць праз мяжу рэшту мігрантаў, кажа міністр унутраных спраў Літвы Агне Білатайце.

– Мы атрымалі інфармацыю, што Лукашэнка даў распараджэнне „ачысціць склады і Менск” ад нелегальных мігрантаў. Гэта выразны сігнал, што бліжэйшым часам будуць тыя ці іншыя спробы выпхнуць нелегальных мігрантаў у Літву, Польшчу або суседнюю Латвію”, — перадае delfi.lt словы Білатайце. 

Яна адзначыла, што апошнім часам было некалькі сутак, калі літоўскія памежнікі не фіксавалі ніводнага нелегальнага мігранта, які спрабаваў бы перайсці ў Літву.

Фота: © DELFI / Andrius Ufartas