Зяленскі выказаўся пра магчымасць размяшчэння расейскай ядзернай зброі ў Беларусі



Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі папярэдзіў, што нельга нядбайна ставіцца да размяшчэння Расеяй ядзернай зброі ў трэціх краінах. «Розныя запалохванні, што да „падарожжа“ або „міграцыі“ ядзернай зброі з Расейскай Федэрацыі ў розныя куткі свету, — мы чулі неаднаразова. І пра размяшчэнне будучай ядзернай зброі на часова акупаванай тэрыторыі Крыму, і цяпер мы чуем інфармацыю наконт Беларусі. Я лічу, што з такімі рэчамі нельга гуляцца», — сказаў Зяленскі падчас прэс-брыфінгу прэзідэнтаў Літвы, Польшчы і Украіны.

Паводле Зяленскага, краіны NATO таксама ўвядуць жорсткія санкцыі супраць Расеі і Беларусі, калі з’явяцца доказы размяшчэння ядзернай зброі ў трэцяй краіне. Таму прэзідэнт Украіны лічыць, што расейскі ўрад на такі крок ня пойдзе.

112ua.tv