Хакеісты мінскага „Дынама” ў гасцях перамаглі рыжскіх дынамаўцаў



Хакеісты мінскага „Дынама” ў рамках чэмпіянату КХЛ гулялі ў гасцях у рыжскага „Дынама”. Гульня скончылася перамогай „зуброў» — 4:1.

І гэта пры тым, што шасцёра „зуброў” не змаглі выйсці на лёд. Калі прыбылі ў Рыгу, яны прайшлі тэставанне на COVID-19 і не паспелі атрымаць вынікі тэстаў. У выніку мінскае „Дынама” гуляла з пяццю абаронцамі і дзесяццю нападнікамі. Да таго ж у адсутнасць галоўнага трэнера Крэйга Вудкрафта гульнёй каманды кіраваў Павел Перапехін.    Уладзіслаў Яроменка Кірыл Варонін.    Раман Гарбуноў    Дзяніс Масалёў.
Пасля 40 праведзеных сустрэч у актыве мінскага „Дынама” стала 45 ачкоў, і яны знаходзяцца на 8-м месцы ў турнірнай табліцы Заходняй канферэнцыі. Свой наступны паядынак мінчане правядуць 22 снежня ў Хельсінкі супраць „Ёкерыта”, які нядаўна перамаглі на лёдзе „Мінск-Арэны” з лікам 5:3. Потым 24 снежня ў падмаскоўных Мыцішчах „Дынама” згуляе з кітайскім клубам „Куньлунь Рэд Стар” з Пекіна, а 27 снежня ў Маскве сустрэнецца з мясцовым ЦСКА.

Ілля Шымановіч стаў фіналістам Чэмпіяната свету па плаванні

Беларускі плывец Ілья Шымановіч стаў фіналістам чэмпіянату свету на кароткай вадзе на дыстанцыі 50 метраў брасам, які праходзіць у ААЭ. Беларус паказаў найлепшы вынік на папярэдняй стадыі спаборніцтваў – 57,77 секунды. У другім з двух паўфіналаў мінчанін прадэманстраваў выніковыя 25,55 сек., паказаўшы першы час у прамежкавым пратаколе.

У фінальным заплыве 50 м на спіне ў жанчын з сусветным рэкордам перамагла Маргарэт Макніл з Канады – 25,27 секунды. Беларуска Анастасія Куляшова, якая ўдзельнічала ў гэтым відзе праграмы, заняла 20-е месца па выніках папярэдніх заплываў з часам 27,50 секунды.
На дыстанцыі 100 м батэрфляем берасцейка Анастасія Шкурдац, якая знаходзілася да заплыву ў статусе запасной, атрымала права выступіць у паўфінале і спаўна скарысталася шанцам, паказаўшы сёмы вынік – 56,42 секунды, які дае права на працяг барацьбы за медаль.
Яшчэ адна беларуска ў гэтым відзе праграмы, Анастасія Куляшова, не змагла прайсці далей за папярэднія старты, паказаўшы па іх выніках 19-е месца.

11 гульцоў „Мяшкоў Брэст” выкліканы ў зборныя

Афіцыйны сайт клуба „Мяшкоў Брэст” не без гонару паведамляе, што адразу адзінаццаць гандбалістаў клуба атрымалі выклікі ў нацыянальныя зборныя. Пасля заключнага ў каляндарным годзе матча ў Магілёве пяць гульцоў далучыліся да зборнай Беларусі, якая пачала падрыхтоўку да чэмпіянату Еўропы-2022. У размяшчэнне нацыяналкі адправіліся тры галкіперы – Іван Мацкевіч, Вячаслаў Салдаценка і Ілля Вусік, і два крайнія – Андрэй Юрынок і Мікіта Вайлупаў. У пашыраным спісе значацца таксама Вячаслаў Шумак і Максім Баранаў, якія ў выпадку неабходнасці гатовы дапамагчы камандзе.
Падначаленыя Юрыя Шаўцова будуць трэніравацца ў Доме гандбола ў Мінску. З 6 па 8 студзеня ў іх запланаваны таварыскі турнір у Венгрыі, дзе, акрамя гаспадароў і беларусаў, згуляе зборная Бахрэйна.

Мікіта Вайлупаў прэтэндуе на трапленне ў сімвалічную зборную найлепшых гульцоў свету


Правы крайні „Мяшкоў Брэст” і зборнай Беларусі Мікіта Вайлупаў прэтэндуе на трапленне ў сімвалічную зборную найлепшых гандбалістаў 2021 года. На партале handball-planet.com адкрыта галасаванне за найлепшага гульца года. Гэта ўжо 11-е апытанне, якое праводзіць выданне. Лаўрэат вызначыцца ў выніку галасавання з удзелам 11 журналістаў з усяго свету. Акрамя таго, у рэферэндуме будзе ўлічаны выбар заўзятараў. Галасаванне працягнецца да 10 студзеня.

Георгій Кантарыя развітаўся з „Нёманам”

Грузінскі абаронца Георгій Кантарыя больш не будзе выступаць за гарадзенскі „Нёман”. Такую інфармацыю прыводзіць football.by.
У шэрагах „Нёмана” Кантарыя правёў пяць гадоў, а ў апошнім сезоне адыграў 19 матчаў і аддаў адну выніковую перадачу.

Антон Пуціла працягнуў кантракт з мінскім „Дынама”

Паўабаронца мінскага „Дынама” Антон Пуціла працягнуў кантракт з клубам. Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт клуба. Упершыню Пуціла трапіў у „Дынама-Мінск” у 2004 годзе, правёў 3 матчы за асноўны склад і стаў чэмпіёнам Беларусі. У сезонах 2005 і 2006 футбаліст двойчы стаў срэбраным прызёрам чэмпіянату ў складзе бела-сініх.
У сезоне-2021 Пуціла вярнуўся ў стан роднай каманды, прыняў удзел у 24 матчах, забіў 4 галы і аддаў 7 перадач, а таксама заваяваў бронзавыя медалі чэмпіянату Беларусі.

Зборная Беларусі правяла два спарынгі з камандай Ірана

Зборная Беларусі па пляжным футболе праводзіць трэніровачны збор у іранскім Бушэры. Там наша дружына згуляла два спарынгі супраць каманды гаспадароў. У першым беларусы прайгралі – 2:3. Вызначыліся Яўген Новікаў і Мікіта Чайкоўскі. Напярэдадні гаспадары ўзялі рэванш – 5:4, вырваўшы перамогу ў дадатковы час. У беларусаў забівалі Ягор Гардзецкі, Вадзім Бакач, Аляксандр Кірылаў і Іван Канстанцінаў. Сёння супернікі правядуць яшчэ адзін таварыскі паядынак.