Першае чытанне верша „Пагоня”



У 1916 годзе ў Менску ў Беларускай хатцы на адной з перадкалядных вечарынаў упершыню публічна быў прачытаны верш Максіма Багдановіча “Пагоня” . Верш прачытаў Аркадзь Смоліч ў прысутнасці аўтара.

“Беларуская хатка” – клуб беларускай інтэлгенцыі, заснаваны ў 1916 годзе ў Мінску пры дапамозе Менскага аддзела Таварыства для помачы пацярпеўлым ад вайны, існаваў да 1920 года. У “Беларускай хатцы” праводзілася культурна-асветніцкая і грамадская дзейнасць. У 1916 годзе “Б.х” месцілася па адрасе Мtнск, Захараўская 18 (будынак не захаваўся). Тут й жа працавала і сталоўка “хатніх абедаў, арганізаваная Людвікай Савіцкай (Зоськай Верас) і яе маці Эміліяй Сівіцкай. Па суботах ладзіліся культурныя вечарыны, на якіх спявалі беларускія песні, а таксама дэкламавалі вершы. Паводле сведчання удзельніцы гэтых вечарынаў, дзеячкі беларускай эміграцыі Апалоніі Раткевіч (Савёнак), на гэтых вечарынах прысутнічаў і Максім Багдановіч. “У вадзін восеньскіх суботнікаў зьявіўся Максім Багдановіч. Высокая, худая, сутулая постаць, павольныя рухі, ціхі нізкі голас. Пэргамэнтна бледны твар. Сур’ёзны, спакойна-выпытваючы позірк бліскучых вачэй. Па тэй пашане, якую яму ўдзялялі дарослыя, па той любові, якой яго акружалі Смоліч, Ядвігін Ш., мы разумелі, што гэта вялікі чалавек, і пранікліся глыбокай пашанай да яго.(,,,) Максім Багдановіч сядзеў на нашых вечарніцах ціха, бязмоўна, безудзельна. Толькі па ледзь значнай шчасьлівай усьмешцы, якая квола зацьвітала на ягоных тонкіх вуснах, мы бачылі, што ён цешыцца і з нашых сьпеваў і скокаў і асабліва з дэклямацыяў, але, калі ён прабаваў падысьці да каго з нас, загаварыць, пажартаваць, мы з глыбокай пашанай і страхам, як перад нечым непараўнальна вышэйшым, амаль надлюдзкім, змаўкалі, як спужаныя вераб’і, а ён, прачулена насьцярожаны, думаў, што гэта страх і асьцярожнасьць перад ягоным хворым станам”. Менавіта ў “Б.х” на адной з перадкалядных вечарынаў упершыню публічна быў прачытаны верш Максіма Багдановіча “Пагоня”. Верш прачытаў Аркадзь Смоліч ў прысутнасці аўтара. Пра гэта сведчыла ва ўспамінах Апалония Савёнак, яна сцвярджала, што верш чытаў Смоліч, бо “М. Багдановіч адчуваў сябе зусім зьняможаным”.

 

Беларускае Радыё РАЦЫЯ