“Атмасфера і свята роду Шаняўскіх” – рэпартаж Таццяны Смоткінай
Падрыхтоўка да Калядаў – гэта перш за ўсё для сапраўдных веруючых падрыхтоўка сваёй душы. Акрамя надзённых гаспадарчых спраў, вернікі задумваюцца пра тое, як яны жывуць: ці не страцілі сумлення падчас нялёгкіх эпізодаў жыцця, каму дапамаглі ў цяжкую хвіліну, а каму і сумелі прабачыць, нягледзячы ні на што.
Часлава Вілейта з роду Шаняўскіх, якая жыве на Пастаўшчыне, згадвае сваіх продкаў, сваё жыццё, падрыхтоўку да свята і распавядае пра захаванне памяці і працяг беларускіх традыцый.