У МЗС Беларусі абмеркавалі „актуальнае становішча” Рыма-каталіцкай царквы



У МЗС Беларусі абмеркавалі „актуальнае становішча” Рыма-каталіцкай царквы ў нашай краіне. У сустрэчы ўдзельнічалі міністр замежных спраў Уладзімір Макей, апостальскі нунцый, арцыбіскуп Антэ Ёзіч, мітрапаліт Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі, арцыбіскуп Юзэф Станеўскі.

Фота: mfa.gov.by

Прэс-служба знешнепалітычнага ведамства адзначае, што гаворка ішла пра „ўзаемадзеянне” Ватыкана і афіцыйнага Менска і пра нейкія іншыя пытанні.

Паводле афіцыйнага паведамлення, бакі „пацвердзілі імкненне да ўмацавання міжканфесійнага дыялогу”, а таксама да „актывізацыі супрацоўніцтва ў розных сферах для дасягнення далейшай станоўчай дынамікі ўзаемадзеяння”. Макей пажадаў арцыбіскупу Станеўскаму “доўгай і плённай працы на новай пасадзе”.

Беларускае Радыё Рацыя