Спіс палітвязняў павялічыўся яшчэ на дзевяць чалавек



Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ дзевяць чалавек. Гэта Глеб Нікановіч, Ігар Ляшкевіч, Ціхан Шлюхціц, Арцём Майсіёнак, Андрэй Абразцоў, Канстанцін Шульга, Данііл Дарафееў, Сяргей Красоўскі і Міхаіл Лапенас. Агульная іх колькасць вырасла да 942 чалавек.

Праваабаронцы заклікаюць неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных, а таксама людзей, затрыманых за ўдзел у мірных сходах, і спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзян Беларусі.