Салігорцаў асудзілі за актыўны ўдзел у акцыі пратэсту і супраціўленне міліцыянтам



Суд Салігорскага раёна 20 снежня вынес прысуды цэлай групе ўдзельнікаў мінулагодняй акцыі пратэсту, якіх абвінавацілі па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч.1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) і ч. 2 арт 363. (супраціўленне супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе, якая ахоўвае грамадскі парадак).

Справу разглядаў суддзя Юрый Блоцкі.

На лаве падсудных – чацвёра: Павел Крашакоў, Ігнат Ігнаценя, Кірыл Рамашко і Данііл Басяк.

Да суда ўсе чацвёра знаходзіліся пад вартай. Судовы працэс распачаўся 7 снежня.

Прысуды даволі суровыя.

Паўла Крашакова пакаралі пазбаўленнем волі ў папраўчай калоніі агульнага рэжыму тэрмінам на два з паловай гады і 2 000 рублёў кампенсацыі пацярпелым супрацоўнікам міліцыі;

Кірылу Рамашко – пазбаўленне волі ў папраўчай калоніі агульнага рэжыму тэрмінам на два з паловай гады і 2 000 рублёў кампенсацыі;

Данілу Басяку – пазбаўленне волі ў папраўчай калоніі агульнага рэжыму тэрмінам на два з паловай гады і 2 000 рублёў кампенсацыі;

Ігнату Ігнаценю – пазбаўленне волі ў папраўчай калоніі агульнага рэжыму тэрмінам на тры гады і 2 000 рублёў кампенсацыі.

spring96.org