Віншавальныя паштоўкі берасцейскім палітвязням



Да Дня народзінаў, дзяржаўных ды рэлігійных святаў даходзяць лісты і віншавальныя паштоўкі берасцейскім палітвязням у месцах зняволення. Пра гэта распавяла праваабаронца спадарыня Ганна, якая ў мэтах бяспекі не называе сваё імя. А на кожны дзень даходзіць карэспандэнцыя выключна ад блізкіх, адзначыла яна:

Часам ад сваякоў нават некаторым палітвязням у ізалятары дрэнна даходзяць. Ёсць пара калоній, дзе таксама такая праблема. Але наогул, я б вылучыла тэнедэнцыю, што настойлівасць узнагароджваецца. Калі спрабаваць доўга ўстанавіць кантакт, то рана ці позна гэта атрымаецца„.

Таксама вялікую ролю грае ўстанова і яе адміністрацыя, дзе знаходзяцца тыя, хто праходзіць па крымінальных палітычна матываваных справах у берасцейскай вобласці, – дадала суразмоўца.

Беларускае Радыё Рацыя