Руслан Кулевіч: На базе беластоцкага каворкінгу ствараем медыя



Беластоцкі каворкінг – цэнтр для працы беларускіх журналістаў – рыхтуецца да адкрыцця. Афіцыйна гэта адбудзецца ў студзені.

Адначасова запрацуе і новае медыя, якое ствараюць беларускія журналісты, – кажа кіраўнік каворкінгу Руслан Кулевіч.

Мы зараз на базе гэтага каворкінгу ствараем новае медыя пра памежжа, яно будзе называцца «Мост». Мы плануем быць мостам паміж Гародняй і Беластокам. У нашым каворкінгу ўнікальная сітуацыя, бо ў нас тут такая „салянка” з розных журналістаў, і мы падумалі: а што калі нам усім разам аб’яднацца? І вось так атрымаўся «Мост». Мы хочам пісаць, здымаць відэа. Паглядзім, як гэта будзе. Але мы плануем запусціцца ўжо ў пачатку студзеня.

Гэтымі днямі ідзе інтэнсіўная праца над стварэннем сайту інфармацыйцага партала «Мост». Некаторыя праекты, над якімі асобныя беларускія журналісты працавалі ў Беластоку самастойна, цяпер будуць далучаныя да гэтага новага медыя.

Беларускае Радыё Рацыя