„Падляшскія бабулькі і дзядулькі” з Нараўкі для ялінак



Адным з сімвалаў калядных і навагодніх святаў з’яўляецца багата ўпрыгожаная ялінка. У галерэі “Нараўка” імя Тамары Саланевіч у Нараўцы прыдумалі цацку на ялінку, якая спалучае ў сабе падляшскія элементы і адначасна ёсць экалаігічнай.

„Для іх вырабу спатрэбяцца старыя лямпачкі (цыбуліны), каляровыя фарбы і крыху фантазіі. Атрымаем прыгожых пукатых „падляшскіх бабуль і дзядуляў”, якія ўпрыгожаць нашую ялінку”, – кажа загадчыца нараўчанскай галерэі Кацярына Бяляўская.

– Прыгожыя нараўчанскія бабулькі, іх можам пабачыць ў галерэі “ Нараўка” імя Тамары Саланевіч у Нараўцы. Тут таксама працуюць выстаўкі нараўчанскай вышыўкі і макатак, фотавыстава, прысвечаная Тамары Саланевіч, а такасама выніковая выстава працаў з сёлетняга мастацкага пленэру, што праходзіў у Нараўцы.

Гэта наш свайго роду нараўчанскі сувенір “Бомбкі з Нараўкі”. Каб яго самому зрабіць, трэба так: узяць (старую выпаленую лямпачку-цыбуліну) і падумаць: што яна для нас уяўляе, што мы можам зрабіць з гэтага? Я, калі ўзяла ў рукі лямпачку, то адразу падумала, “гэта нашая бабуля, тут яна мае кош, нясе нейкія сувеніры, ну, але, як бабуля, то і дзядуля мусіць быць.

Анна Шайкоўская, Беларускае Радыё Рацыя