Анатоль Каханчык, які трымаў сухую галадоўку, трапіў у шпіталь
Гаспадар бел-чырвона-белай хаты ля Полацку, які трымаў сухую галадоўку, трапіў у шпіталь.
Летась жыхар Полацка Анатоль Каханчык намаляваў на бацькоўскай хаце ў вёсцы Алёшча дзве белыя і чырвоную палосы, а ў акне павесіў «Пагоню». Пасля гэтага пачаліся праблемы. Яму пагражалі крымінальнай справай, калі ён не перафарбуе дом. У выніку пакаралі 25-дзённым арыштам за несанкцыянаванае пікетаванне.
Раніцай 24 снежня праваабаронцы «Вясны» даведаліся, што Анатоль Каханчык абвясціў «сухую» галадоўку. Пазней праваабаронцам стала вядома, што ён трапіў у шпіталь. Праз моцныя праблемы са здароўем мужчына плануе спыняць галадоўку.
Фота: ПЦ „Вясна”