Лукашэнка і Пуцін абмеркавалі супрацоўніцтва ў абароннай сферы
Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін правялі тэлефонную размову – паведаміў напярэдадні тэлеграм-канал “Пул первого”.
Яны абмеркавалі праграму мерапрыемстваў у Санкт-Пецярбургу і актуальныя тэмы супрацоўніцтва Беларусі і Расеі, у прыватнасці, у абароннай сферы.
28 і 29 снежня Лукашэнка мае намер наведаць Санкт-Пецярбург і ўзяць удзел у нефармальным саміце СНД. На 29 снежня запланавана яго сустрэча з Пуціным.
Беларускае Радыё Рацыя