На Каляды авіякампаніі скасавалі 2800 рэйсаў у свеце



Больш за 970 авіярэйсаў адменены ў ЗША ў дзень Калядаў, па ўсім свеце — больш за 2 800. У калядныя дні, калі многія наведваюць сваякоў, сяброў едуць у адпачынак, занадта многія авіярэйсы рэйсы нечакана былі адмененыя, паведамляе “Голас Амерыкі”.

Авіякампаніі працягваюць адмяняць сотні вылетаў, у асноўным з-за кадравых праблем, звязаных з COVID-19, падкрэслівае агенцтва AP. Пра гэта заяўлялі ў тым ліку амерыканскія кампаніі Delta, United і JetBlue. Прычым незразумела, калі сітуацыя прыйдзе ў норму.

За 2020 год, калі з-за эпідэміі аб’ём перавозак упаў, многія авіякампаніі скарацілі або заўчасна адправілі на пенсію значную колькасць пілотаў і спынілі набор новых.

Беларускае Радыё Рацыя